Крышталь (польск. krysztal ад лац. cristallus ад грэч. krystallos - крышталь, лёд), від шкла, у склад якога ўваходзяць вокісы свінцу або барыю. Пры апрацоўцы вырабу гравіроўкай, агранкай, разьбой, шліфоўкай крыштальны посуд, асвятляльныя прыборы, архітэктурныя дэталі набываюць якасць праламляць і адлюстроўваць святло, што надае ім зіхаценне, вясёлкавую шматколернасць, прыгожы мілагучны звон.

Паведаміць пра недакладнасьць