Нацюрморт (франц. nature morte, іт. natura morta - літаральна мёртвая прырода), жанр выяўленчага мастацтва (пераважна станковага), у творах якога адлюстроўваюцца прадметы, арганізаваныя ў групу па вызначаным адзінстве (форма прадметаў, іх прызначэнне, колер, фактура, асацыяцыйны змест і г.д.). У беларускім выяўленчым мастацтве элементы Н. сустракаюцца з 16 ст. (кніжная ілюстрацыя, мініяцюра, абраз, партрэт).

Паведаміць пра недакладнасьць