Пейзаж (франц. paysage ад pays - мясцовасць, краіна), жанр выяўленчага мастацтва (ці асобны твор), у якім асноўным прадметам выяўлення з'яўляецца натуральная або пераўтвораная чалавекам прырода. У П. могуць паказвацца рэальныя ці ўяўныя віды, архітэктурныя пабудовы, віды гарадоў (ведута), марскія віды (марына). У беларускім выяўленчым мастацтве элементы П. вядомы з 15 ст., як самастойны жанр П. склаўся ў кан. 18 - пач. 19 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць