Рынка (ням. Rina - тыгель, трохногі гаршчок), гліняная або чыгунная круглая плоская пасудзіна на трох ножках, часам з двума вушкамі, з полым трымальнікам, у які ўстаўлялася драўляная ручка; ужывалася для смажання страў. У Беларусі гліняныя Р. вядомы 2 відаў: плыткія (глыбінёй 3-6 см) і глыбокія (глыбінёй 10-13 см); бытавалі да пач. 20 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць