Фактура (ад лац. factura апрацоўка),

1. Характэрная асаблівасць матэрыялу, паверхні прадметаў у натуры і іх выяўленне ў творах мастацтва.

2. Асаблівасці апрацоўкі матэрыялу, у якім выкананы той ці іншы твор (напр., у скульптуры - характар апрацоўкі каменю, металу, дрэва). Ф. можа быць гладкай, шурпатай, рэльефнай, яна залежыць ад якасцей матэрыялаў, якія выкарыстоўвае мастак, асаблівасцей натуры, ад пастаўленых мастаком задач, манеры выканання твора, індывідуальнага почырку майстра, пануючага ў пэўны час мастацкага стылю (гл. Стыль у мастацтве). Ф. з'яўляецца важным мастацкім сродкам, які садзейнічае стварэнню выразнага і эмацыянальна-дзейснага твора.

Паведаміць пра недакладнасьць