блізка, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Размоўн. Спалучэнне з прыназ. блізка выражае прасторавыя, часавыя адносіны і адносіны прыблізнасці.

I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ.

1. Ужываецца пры ўказанні на блізкае размяшчэнне каля каго-, чаго-н. Блізка горнай рэчкі Сарыярві жыў сабе ды гаспадарыў Паво (М.Багдановіч). Сеў каля паваленай яліны блізка сцежкі, што ў гушчар вядзе (А.Вольскі). Для гэтага яна [Паўлоўская] ужо цяпер павінна трымацца блізка фронта, на ўсходзе, блізка ўсходняга гарадка (К.Чорны). Нікога нідзе на свеце яна не заўважала блізка сябе (К.Чорны).

II. ЧАСАВЫЯ АДНОСІНЫ.

1. Ужываецца для ўказання на час, незадоўга перад якім што-н. адбываецца. Калі прыехалі на месца, было ўжо блізка вечара (К.Чорны).

III. АДНОСІНЫ ПРЫБЛІЗНАСЦІ.

3. Ужываецца пры ўказанні на недакладную колькасць. У гэтым выданні прадстаўлена блізка тысячы песенных нумароў, але пераважная большасць іх, на вялікі жаль, дадзена ў больш або менш удалым перакладзе на польскую мову (Н.Гілевіч).

Блізка што - амаль што.
І блізка няма - зусім няма. Сімон, які ведаў, што важных дакументаў і блізка няма... цяжка ўздыхнуў (Э.Самуйлёнак).
І ні блізка; ні блізка; ані блізка - ні ў якім разе, ні за што.
Прымаць (браць) блізка да сэрца - зацікаўлена адносіцца.

Паведаміць пра недакладнасьць