Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

вакол, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з прыназ. вакол выражае прасторавыя адносіны: прыназ. ужываецца пры назве прадмета, месца, асобы, кругом якіх што-н. адбываецца, знаходзіцца. Бялявай стужкай вакол мястэчка віецца ў змроку, бруіцца рэчка (А.Куляшоў). Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына (Я.Брыль). Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць, маркотна хаджу я між іх адзінок, аж бачу - мне сіняй галоўкай ківае наш родны, забыты ў цяні васілёк (М.Багдановіч). У пачатку дваццатых гадоў было створана літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», вакол якога гуртаваліся ўсе маладыя творчыя сілы (М.Хведаровіч).

Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў   Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008