Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

далёка (далей) ад, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з прыназ. далёка (далей) ад выражае прасторавыя адносіны: мае значэнне 'на вялікай адлегласці ад каго-, чаго-н.'. Далёка ад станцый, далёка ад мора, нібы семафоры, стаяць ветракі (А.Астрэйка). Я ведаю гэтакіх тысячы, імёны іх трэба на мармуры высекчы - яны паміраюць далёка ад дому за мару, за цалі зямлі невядомай (П.Панчанка). Ярына на полі буяла, высыпала; жыта канчала налівацца, нават на ўзгорках, далей ад лесу, на самым санцапёку, месцамі ледзь-ледзь яно запалавела (К.Чорны).

Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў   Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008