![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
для, прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. для выражае аб'ектныя, мэтавыя і прычынныя адносіны. I. АБ'ЕКТНЫЯ АДНОСІНЫ. 1. Ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, для якіх што-н. робіцца, прызначаецца. Белы лунь уцякае з узвышша-гары, пракладае дарогу для сонца (А.Александровіч). Бацькі мае цьмяна марылі аб нейкай невядомай ім лепшай долі для сваіх дзяцей (К.Чорны). 2. Ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, у дачыненні да якога мае значэнне, сілу тая ці іншая з'ява, якасць, стан і пад. Там пясок і камяніца - кепска для ячменя: на адну кальвінку збожжа зелля больш як жменя (Я.Колас). Для дружбы шчырасць даражэй за ветлівасць (Я.Брыль). Яшчэ ўчора ластаўкі былі, а ўжо сёння пуста каля дома. Як яны адлётваюць, калі, для людзей заўсёды невядома (А.Астрэйка). 3. Ужываецца пры абазначэнні адпаведнасці або неадпаведнасці, несуразмернасці якой-н. з'явы, падзеі, якасці і пад. з кім-, чым-н. Махнач падхапіўся залішне спрытна для сваёй камплекцыі (І.Шамякін). Часамі гэта рабілася на скорую руку, пераклады выходзілі нязграбныя, малазразумелыя, нязручныя для вымаўлення, а то і недакладныя па сэнсу (К.Крапіва). Гэта была рэч можа і не тыповая для рэвалюцыі скрозь, але натуральная тут, у гэтым гарадку... (К.Чорны). II. МЭТАВЫЯ АДНОСІНЫ. 4. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння. Можа б вы для апетыту ўзялі кроплю? Не хочаце! Не п'яце! (К.Чорны). Для перагавораў вязні выбралі Паўла і некалькі іншых, як і ён, давераных таварышаў (Я.Брыль).
III. ПРЫЧЫННЫЯ АДНОСІНЫ. 5. Ужываецца пры абазначэнні прычыны, падставы якога-н. дзеяння; адпавядае па значэнню прыназ. з-за. Падмаглі жанчыны, якія гуртком сядзелі ля суседняй хаты і падышлі да нас для цікавасці (П.Пестрак). ◊ Для адводу вачэй - з мэтай адцягнуць увагу, для прыліку.
|
||
|
|
|||||||||||||||||||
|