край, прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. край выражае прасторавыя адносіны: прыназ. указвае на прадмет, паблізу якога што-н. існуе, адбываецца, рухаецца. Сядзець край стала.Нічога ж гусі не сказалі і патанулі край сяла (П.Трус). А я лягу-прылягу край гасцінца старога на духмяным пракосе недаспелай травы (Н.Гілевіч). Яны выйшлі край вёскі (М.Зарэцкі). Ляціць - аж вецер хіжа свішча, каля азерца, край ракі (А.Лойка). Цякла рэчка з-пад млыночка, а другая - край Дуная (Р.Шырма). Малады Верамейчык Юзік... сядзіць край стала, нагнуўшыся над «Беларускай Вёскай» (К.Крапіва).

Паведаміць пра недакладнасьць