![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
між, прыназ. з Р. і Т. (абл. - і з В.). Спалучэнне з прыназ. між выражае прасторавыя, часавыя і аб'ектныя адносіны. I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ. 1. з Р. або Т. Ужываецца пры ўказанні на прадметы, пасярод якіх або ў прамежку паміж якімі што-н. знаходзіцца, адбываецца. Дарога між поля і лесу. Хатка між двух дубоў. Між высокіх берагоў каціліся хвалі. Між домам і вуліцаю цвілі вяргіні. Адлегласць між слядамі. □ Спасцярожліва ідуць Нупрэй і дзед Талаш праз лес, прабіраюцца праз зараснікі балот, праходзяць бязлюдныя паляны між лесу і балот (Я.Колас). Імчым між пнёў, між купін (А.Куляшоў). Між скал віюцца горныя арлы (П.Трус). Будынак сельсавета стаяў воддаль ад вёскі, між старым садам і поплавам (І.Шамякін). Глядзіш ты на мяне так, як бы нас з табою раздзяляе каменная сцяна, а ніякай сцяны між намі няма (К.Чорны).
2. з В. Абл. Ужываецца пры ўказанні на прадмет ці асобу, побач з якімі, каля якіх што-н. рухаецца, размяшчаецца, адбываецца. Ісці між хату. Стаялі між бераг ракі. □ Іх праводзілі вачыма чуць не з кожнае хаты, між якую яны праходзілі (Ц.Гартны). Праязджаў між іх палосу, але нікога не прыкмеціў (Ц.Гартны). А кудою пойдзем: між граніцу ці лесам? (Ц.Гартны). Між ложак вялі дзверы ў пакой, што займаў Павал (Ц.Гартны). II. ЧАСАВЫЯ АДНОСІНЫ. 3. з Т. (абл. - і з Р.). Ужываецца пры ўказанні на пачатковы і канцовы моманты, якімі адмяжоўваецца пэўны прамежак часу, пэўны перыяд. Перыяд між 1917 і 1941 гадамі. Два дні між святамі. Між лета і восені. □ Быў час між лета і вясны (А.Куляшоў).
III. АБ'ЕКТНЫЯ АДНОСІНЫ. 4. з Т. або Р. Ужываецца пры ўказанні на групу прадметаў або асоб, у асяроддзі якіх наглядаюцца ўзаемасувязі, узаемаадносіны, узаемадзеянне. Дружба між народамі. Спрэчка між сяброў. □ Лепшая тады была адчулася блізасць між вяскоўцамі і рабочымі (К.Чорны). Шчырая дружба між намі раскрыла пяшчоты твае (М.Хведаровіч). Пачыналіся між намі спрэчкі (А.Куляшоў). Не будзе, не будзе тады вайны, калатні між людзей (Я.Купала). 5. з Т. або Р. Служыць пры ўказанні на супастаўленне якіх-н. прадметаў, асоб, з'яў. У сацыялістычным грамадстве сціраецца адрозненне між горадам і вёскай. □ І я, між усімі баец радавы, таксама да помніка шчыра іду (К.Кірэенка). Ён бачыў жорсткую супярэчлівасць між воляю некаторых людзей і вымаганнямі гістарычнай неабходнасці (Ц.Гартны). 6. з Т. або Р. Служыць для абазначэння якой-н. групы прадметаў або асоб, у межах якой адбываецца размеркаванне, падзел чаго-н. Раздзяліць падручнікі між вучнямі. Размеркаваць між дзяцей. □ Між іншымі кабетамі Марта ясна адлічыла Сымоніху (Ц.Гартны). У верхавінах лесу журботна шумеў вецер, расцярушваючы між галін і на галінах дрэў бялюсенькую снежную сець (Я.Колас). ◊ Між сабою (сабой) - аб групе з дзвюх ці болей асоб, прадметаў. Ціха перагаворваліся між сабою жанчыны (М.Лынькоў). Згодна ў полі ўдоўж дарогі каляінкі ўюцца, ды ніколі між сабою яны не сальюцца (Я.Колас). Што корні дуба, нашы лёсы перапляліся між сабой (А.Александровіч).
|
||
|
|
|||||||||||||||||||
|