наабапал, прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. наабапал выражае прасторавыя адносіны.

1. Ужываецца для ўказання на размяшчэнне на абодвух баках каго-, чаго-н. Малады ельнік цягнуўся наабапал чыгункі.Мігаюцца, пахіліўшыся, абросшыя мохам хваёвыя крыжы наабапал дарогі (Я.Колас). Прыгожа павіваюцца дарожкі ў полі, гэтыя красёнцы людскога клопату і працы, а наабапал іх нахіляецца жыта (Я.Колас). Наабапал іх дарогі стаіць лес, пасівелы ад інею, як і дзед Талаш ад старасці (Я.Колас). Наабапал сцежкі чорнымі пластамі ляжалі скібы тлустай зямлі (Я.Васілёнак).

2. У знач. прыслоўя. З абодвух бакоў. Шырокая калгасная вуліца, наабапал - новыя хаты.Наабапал старыя могілкі пазарасталі рутаю, чабаром і мятаю (Р.Мурашка).

Паведаміць пра недакладнасьць