паводле, прыназ. з Р. Спалучэнне з паводле выражае аб'ектныя адносіны: ужываецца са значэннем 'у адпаведнасці з чым-н.', 'згодна з якімі-н. прызнакамі'. Алагізм... - нелагічнасць, адмаўленне логікі, а таксама погляд, паводле якога ісціну пазнаюць быццам бы не шляхам лагічнага мыслення, а толькі пры дапамозе інтуіцыі і адкрыцця яе богам (БелСЭ). Класці ж сур'ёзных хворых у палаты і займацца з імі паводле правілаў навукі таксама нельга, бо правілы ёсць, а навукі няма; калі ж адкінуць філасофію і педантычна рабіць паводле правілаў, як іншыя лекары, то для гэтага, перш за ўсё, патрэбны чыстата і вентыляцыя, а не бруд, здаровая ежа, а не смярдзючая кіслая капуста, і добрыя памочнікі, а не зладзеі (К.Крапіва). На кінастудыі «Ленфільм» кінарэжысёр Анатоль Гранік паставіў паводле гэтага рамана [«На диком бреге» Б.Палявога] шырокаэкранную двухсерыйную карціну... («На экранах Беларусі»). Гаварыў ён [Туравец] непаслядоўна, паводле таго, як успамінаў, але гэта не змяншала ўражання ад загада (І.Мележ). Паводле падлікаў Мацвеенкі выходзіць, што беларуская мова ўжо напалову, а можа і больш чым напалову, з'яўляецца мовай інтэрнацыянальнай (К.Крапіва). Нізкія, паводле даўжыні сваёй, будынкі стаялі паабапал двара (К.Чорны).

Паведаміць пра недакладнасьць