![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
супраць, прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. супраць выражае прасторавыя, часавыя, аб'ектныя, параўнальныя і мэтавыя адносіны. I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ. 1. Ужываецца з назвамі прадметаў ці месца, перад якімі на процілеглым баку хто-, што-н. знаходзіцца. Вечарам мы з Волечкай сядзелі на лавачцы пад клёнам супраць іх хаты (В.Мыслівец). Нейкі час яны [Харошка, Салдаценка] стаялі адзін супраць другога і маўчалі (П.Кавалёў). 2. Насустрач руху чаго-н. Удод скача за куветам, стракочуць конікі ў траве, а ты імчышся супраць ветру насустрач сонцу і Маскве (А.Звонак). Супраць цячэння не так лёгка плысці! (І.Гурскі). Супраць жыцця чалавек не можа ісці (І.Пятроў). II. ЧАСАВЫЯ АДНОСІНЫ. 3. Ужываецца пры ўказанні на момант часу, падзею, тэрмін і г.д., перад якім што-н. адбываецца. Хто ж гэта касіць збіраецца супраць зімы? □ Яны выехалі супраць ночы (М.Лобан). Мала таго, што мяне ў адзіноце супраць старасці пакінула, па чужых кутках аціраешся? (Э.Самуйлёнак). III. АБ'ЕКТНЫЯ АДНОСІНЫ. 4. Ужываецца з назвамі прадметаў ці асоб, насуперак якім што-н. робіцца, не ў згодзе з якімі што-н. праходзіць, адбываецца. Падумай, як бы ты асмелілася хаця б сказаць што-небудзь супраць бацькоў, а не тое, што зрабіць? (А.Кулакоўскі). Супраць Сяргея ніхто не галасаваў (У.Шахавец). 5. У барацьбе з чым-н. Мы рашуча супраць вайны (І.Казлоў). Не падумайце благога - я не супраць крытыкі (В.Быкаў). IV. АДНОСІНЫ ПАРАЎНАННЯ. 6. У параўнанні, у супастаўленні з чым-н. Здаравейшы супраць брата. □ Учора надбі зменшыліся супраць таго тыдня (А.Асіпенка). V. МЭТАВЫЯ АДНОСІНЫ. 7. Ужываецца для ўказання на прызначэнне чаго-н. для барацьбы з чым-н. Прышчэпкі супраць воспы.
|
||
|
|
|||||||||||||||||||
|