![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
цераз, прыназ. з В. Спалучэнне з прыназ. цераз выражае прасторавыя, колькасныя, часавыя, аб'ектныя і прычынныя адносіны. I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ. 1. Ужываецца са словамі, што абазначаюць прастору, віды рэльефу і г.д., якія пераадольваюцца ў працэсе руху (упоперак чаго-н., з аднаго края да другога). Правесці атрад цераз балота. Перайсці цераз вуліцу. Пераплыць цераз мора. □ Цераз брод, унепрыкметку, праз імшэлы бор густы вёў Серго атрад разведкі, што вярста -глыбей у тыл (А.Александровіч). Колькі сілы цягнуць санкі цераз пушчы, цераз горы, цераз рэкі і азёры, без дарогі, без шляхоў адзінаццаць пар ласёў (А.Александровіч). Унь ля ганку і каменьчыкі тыя, якімі ён вылажыў - як даўно ўжо! - сцежку цераз двор: каб посуху хадзіць у дажджы (К.Чорны). І насупор дажджу і ветру вялі прасторныя шляхі цераз балоты, цераз нетры, цераз пяскі пустынь сухіх... (П.Глебка). Насцечка адным махам ног пераскочыла цераз пакой (К.Чорны). Вось ідзе цераз сяло - Абыціхабыло (П.Броўка).
2. Ужываецца са словамі, што абазначаюць прадмет як перашкоду, паверх якой што-н. перакідаецца або рухаецца, пераадольваючы яе. Мост цераз раку. Пероскочыў цераз ручаёк. Перакінуць цераз мяжу. Пераляцелі цераз дах. □ Вялікі каменны мост цераз раку быў узарваны (М.Лынькоў). Бег лясамі Забайкалля, праз хрыбты крутых Саянаў, пераскокваў цераз скалы, праз цясніны Верхаянаў (А.Звонак). І чуў [салдат], як папацёмку цераз яго перапаўзла наперад другая расейская лінія (К.Чорны). 3. Ужываецца са словамі, што называюць асяроддзе, праз якое што-н. праходзіць, або прадмет, скрозь які што-н. пранікае. Сонца свеціць цераз шчыліны ў сцяне. Святло месяца прабіваецца цераз хмары. Глядзець цераз шыбы акна. □ Водсвет полымя цераз паддувала, цераз шчыліны ў дзверцах падаў на падлогу пучкамі (І.Шамякін). Непрыветна цераз вокны ночка пазірае (Я.Колас). Сонца ёй мо' прагляне цераз хмары... (К.Буйло). II. КОЛЬКАСНЫЯ АДНОСІНЫ. 4. Звыш чаго-н. (часу, меры дзеяння, ступені прыметы). Заправілі яе круціць жорны. Яна папакруціла іх аж цераз поўдзень (К.Чорны). Хоць і восень, а святло так і льецца чераз край (Я.Купала). Узяўшы хустачку, Венера пайшла лявоніху скакаць, прыгожа, стройна цераз меру, пяром не можна апісаць («Тарас на Парнасе»). І ловіць сэрца ў заміранні акорды жыцця цераз край... (П.Трус). «А ну, давайце па трэцяга!» - «Я не магу». - «А калі цераз «немагу»? Я загадваю» (В.Быкаў). III. ЧАСАВЫЯ АДНОСІНЫ. 5. Ужываецца для ўказання на прамежак часу, пасля якога што-н. адбываецца. Прыехаў цераз два гады. Цераз пяць хвілін перапынак скончыцца. □ От быў бы конь цераз два годы... (Я.Лучына). Гэта к ёй - недаступна далёкай, як бацькоўскі да сына доўг, незвычайныя словы Блока перайшлі цераз горы гадоў (П.Глебка).
6. Устар. і абл. Ужываецца для ўказання на перыяд часу, на працягу якога што-н. адбываецца. Пяруны і град былі цераз ўсё лета ў Літве (запіс народных гаворак). IV. АБ'ЕКТНЫЯ АДНОСІНЫ. 7. Ужываецца для ўказання на каго-, што-н., пры пасрэдніцтве ці з дапамогай якіх што-н. адбываецца. Перадаць цераз суседа. □ Шлях ваш у заўтра - цераз калгас (К.Крапіва). Сын цераз Пніцкага перадае яму ліст (К.Чорны). «Можна, - кажа немчык, - а чаму ж няможна? Цераз майго пана нігды не парожна» (Ф.Багушэвіч). 8. Ужываецца для абазначэння спосабу, прымяняючы які што-н. робіцца. Напісаць цераз злучок. □ І доўга гутарыць з вятрамі цераз уздыхі і ўсхліпы (У.Хадыка). V. ПРЫЧЫННЫЯ АДНОСІНЫ. 9. Устар. Ужываецца для ўказання на прычыну ці падставу чаго-н. Аслабеў цераз хваробу. □ Цераз вас я сам сябе бачу разарваным на дзве часткі! (К.Чорны). Ураніў самотна з цела ён душу ўдалую цераз пацерку на шыі, цераз залатую (М.Багдановіч). ◊ Цераз галаву - употырч. А вагоны цераз галаву, цераз галаву, поныр'ю... (Я.Брыль). |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|