Байранізм, новы, асобы тып светаўспрымання і паводзін жыхароў эўрапейскіх краін пачатку 19 ст., для якога характэрна спалучэнне пачуцця расчаравання ў рэчаіснасці (матывы «касмічнага песімізму»), адчуванне катастрафічнасці індывідуальнага і грамадскага быцця, страта ідэалаў, дух бунтарства, барацьбы асобы супраць зла ўсяго свету, захопленасць Усходам. Назва звязана з імем ангельскага паэта-рамантыка Джорджа Байрана (1788-1824) - аўтара шырока вядомых паэм «Паломніцтва Чайльд Гарольда» (1812-1818), «Гяур» (1813), «Карсар» (1814), «Манфрэд» (1817), «Каін» (1821) і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць