Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Валенціна Рудольф (1895-1926), амерыканскі кінаакцёр. Нарадзіўся ў Італіі. У 18 гадоў эмігрыраваў у Амерыку. Быў удзельнікам вандроўнай трупы артыстаў, здымаўся ў масавых сцэнах у фільме Д.У.Грыфіта. Першую значную ролю сыграў у фільме «Чатыры коннікі Апакаліпсіса» (1921). Наступныя ролі прынеслі В. шырокую вядомасць і захапленне многіх аматараў кіно (найперш жанчын) - «Шэйх» (1921), «Кроў і пясок» (1922), «Малады раджа» (1922). Зрабіў турнэ па розных гарадах, дзе ён у касцюме гауча кожны вечар танцаваў танга з адной з глядачак (гэта прыносіла яму тры тысячы даляраў у тыдзень). Дзякуючы В. ўзнік новы тып кіназоркі - т.зв. «лацінскага палюбоўніка», які з'яўляўся адначасова рамантычным героем і ракавым спакуснікам. Культ В. набыў характар масавага псіхозу, што праяўлялася ў праследаваннях акцёра фанатычнымі прыхільнікамі, у самазабойствах апошніх і інш. Пра В. напісана нямала кніг, створаны мастацкія і дакументальныя фільмы.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008