Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Вальтэр (1684-1778; сапр. Мары Франсуа Аруэ), французскі філосаф-асветнік, пісьменнік. Выступаў за дэмакратычныя свабоды; ідэал грамадства бачыў у асветнай манархіі і таму вёў перапіску з расейскай імператрыцай Кацярынай II, прускім імператарам Фрыдрыхам II. Выказваўся супраць рэлігійнай нецярпімасці і цемрашальства, крытыкаваў заганы сучаснай цывілізацыі. Быў адным з ідэолагаў Французскай рэвалюцыі канца 18 ст. В. лічыў, што змест гісторыі павінна складаць барацьба розуму з неразумным, асветніцтва з невуцтвам. Сцвярджаў, што ўсе жанры мастацтва «добрыя, акрамя сумных». Сярод асноўных твораў В. аповесці «Кандыд, ці Аптымізм» (1759), «Прастадушны» (1767), трагедыі ў стылі класіцызму «Брут» (1731), «Танкрэд» (1761), публіцыстыка, гістарычныя творы, лірычныя вершы. Як філосаф з'яўляецца аўтарам прац «Філасофскія лісты» (1733), «Філасофскі слоўнік» (1764-1769). У другой палове 19 - пачатку 20 ст. ў розных эўрапейскіх краінах нават існавала адмысловая асветная плынь пад назвай «вальтэр'янства», якое звычайна разглядаецца як сінонім «вальнадумства» і вызначаецца духам свабодалюбства, іроніі і сатыры, пафасам звяржэння аўтарытэтаў.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008