Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Віко Джамбатыста (1668-1744), італьянскі філосаф; заснавальнік філасофіі, гісторыі і псіхалогіі народаў. Увёў у гісторыю кампаратыўны (параўнальны) метад. Паводле В., гістарычны працэс мае аб'ектыўны і правідэнцыяльны характар, а ўсе нацыі развіваюцца па цыклах, што складаюцца з трох эпох - боскай (адсутнасць дзяржавы, падначаленне жрацам, развіццё міфалогіі); гераічнай (арыстакратычная дзяржава, наяўнасць гераічнага эпасу); чалавечнай (дэмакратычная рэспубліка ці прадстаўнічая манархія). В. лічыў, што пасля завяршэння трэцяй эпохі пачынаецца паступовы распад пэўнага грамадства. Асноўны твор В. - «Асновы новай навукі аб агульнай прыродзе нацый» (1725).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008