Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Віртуальная рэальнасць (ад лац. virtualis - магчымы, патэнцыяльны), уяўны свет, які ствараецца з дапамогай сродкаў камп'ютэрнай тэхнікі і адлюстроўваецца на экране дысплея (манітора) камп'ютэра. У сферы В.р. магчыма свабодна маніпуляваць прасторава-часавымі характарыстыкамі на аснове разнастайных жаданняў і фантазій чалавека, уступаць у кантакты з іншымі людзьмі і штучнымі персанажамі, атрымліваць эмоцыі і пачуцці, набліжаныя да рэальных. Глядач пераўтвараецца ў сааўтара, здольнага самастойна трансфармаваць камп'ютэрныя мастацкія аб'екты, уяўна пераходзіць у любы час і любую прастору. Новую рэальнасць ствараюць віртуальныя артэфакты (фантомныя аб'екты) - камп'ютэрныя двайнікі рэчаіснасці. Стварэнне В.р. актывізавалася з канца 20 ст. і шырока прымяняецца ў сучасным кінематографе, выяўленчым мастацтве, у індустрыі інтэрактыўных забаў, адукацыйных тэхналогій (гульні, трэнажоры, рэкламныя ролікі, кліпы, электронныя падручнікі, даведнікі і інш.). В.р. часам называецца «кіберпрасторай». Некаторыя спецыялісты распрацоўваюць канцэпцыі культуры 21 ст., у якіх традыцыйныя элементы культуры (пісьменнасць, кнігі, карціны і г.д.) будуць усё больш актыўна выцясняцца феноменамі В.р.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008