Кабала, эзатэрычная плынь у юдаізме; містычная практыка старажытных юдэяў. Падзяляецца на дзве разнавіднасці - тэасофскую і практычную. У аснове тэасофскай К. ляжыць уяўленне пра свет як пра эманацыю Божаства. У практычнай К. выкарыстоўваюцца разнастайныя амулеты, талісманы, спецыяльныя малітвы, аскетычныя практыкаванні. Асобныя хрысціянскія вучоныя займаліся вывучэннем К. (напр., сярэднявечны вучоны Піка дэ ла Мірандола).

Паведаміць пра недакладнасьць