Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Калектыўнае неўсвядомленае, тэрмін К.Г.Юнга, якім ён абазначаў асобую сферу чалавечай псіхікі, якая ўласціва ўсім людзям (у адрозненне ад асабістага неўсвядомленага) і не ўсведамляецца імі. Юнг лічыў, што К.н. ўтрымлівае ўсю духоўную спадчыну чалавецтва, што «нараджаецца кожны раз наноў у мазгавой структуры асобнага чалавека». З К.н. узнікаюць архетыпы, якія з'яўляюцца асноўным зместам рэлігій, міфалогій, легендаў; ляжаць у аснове сімволікі творчасці, рытуалаў, міфаў, казак, сноў, комплексаў і да т.п. Паводле Юнга, міфалогія можа разглядацца як пэўная праекцыя К.н. На думку некаторых мысліцеляў, К.н. Юнга з'яўляецца «найбольш рэвалюцыйнай ідэяй 20 стагоддзя».

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008