Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Карскі Яўхім (1861-1931), філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, палеограф, фалькларыст. Акадэмік Пецярбургскай АН (1916), правадзейны сябра Інбелкульта (1922), Чэшскай АН (1929). Скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут (1885). З 1894 прафесар, у 1905-1910 рэктар Варшаўскага, з 1917 прафесар Петраградскага ўніверсітэта. Аўтар звыш 700 прац па славістыцы, беларусістыцы і русістыцы, у т.л. даследаванняў па гісторыі беларускай мовы, дыялекталогіі, фальклоры, гісторыі беларускай літаратуры і інш. Яго фундаментальная праца «Беларусы» (т. 1-3, 1903-1922) была названа сапраўднай энцыклапедыяй беларусазнаўства і лічыцца вышэйшым дасягненнем эўрапейскай славістыкі канца 19 - пачатку 20 ст. На аснове комплекснага, гісторыка-параўнальнага абагульнення вялікага фактычнага матэрыялу навукова абгрунтаваў, што беларускі народ існуе як самабытная нацыянальная адзінка, што ён стварыў сваю багатую і арыгінальную культуру, мае старажытныя традыцыі і невычэрпную скарбніцу народнай творчасці. У запісах фальклорных твораў К. дакладна перадаваў асаблівасці беларускіх народных гаворак.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019