Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Лопэ дэ Вэга (1565-1635), гішпанскі пісьменнік; заснавальнік гішпанскага нацыянальнага тэатра. Вучыўся ў езуіцкай калегіі, ва ўніверсітэце ў г. Алькала. З'яўляўся аўтарам велізарнай колькасці сцэнічных твораў («Фуэнтэ Авехуна», «Настаўнік танцаў», «Сабака на сене» і інш.), а таксама вершаў, раманаў. Сучаснікі сцвярджалі, што яго пяру належала звыш 1800 п'ес свецкага характару (пераважна камедый) і прыкладна 400 - на рэлігійныя тэмы, хаця да нашых дзён дайшло каля 500 п'ес. Яго п'есы былі вельмі папулярнымі і выконваліся ў публічных тэатрах, на прыдворнай сцэне, а таксама на гарадскіх плошчах і ў вёсках. За высокія мастацкія вартасці твораў Л. дэ В. яшчэ пры жыцці называлі паэтам «неба і зямлі», «феніксам геніяў». У сваіх творах ён звяртаўся пераважна да шырокага кола «простых» чытачоў і лічыў, што мастацтва па свайму зместу з'яўляецца перайманнем жыцця.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019