Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Мадэрнізацыя культуры, працэс фармавання і ўкаранення змен, інавацый у культурнай сферы. На яе накіраванасць і тэмпы аказваюць неадназначны ўплыў сацыяльна-эканамічныя, грамадска-палітычныя і духоўна-маральныя фактары. На паскарэнне М.к. можа ўздзейнічаць культурная экспансія іншых краін, паглыбленне міждзяржаўных адносін, міжкультурнага дыялогу, а таксама інтэнсіфікацыя кантактаў паміж дзеячамі культуры, асобнымі культурна-асветніцкімі арганізацыямі, таварыствамі, установамі і г.д. Засваенне новых каштоўнасцей, артэфактаў звычайна больш хутка адбываецца ў моладзевай субкультуры. У 1990-я г. для Беларусі была характэрна паскораная М.к., усёй духоўна-культурнай прасторы. Яе сведчаннем з'яўляюцца пашырэнне такіх форм творчай актыўнасці, як інсталяцыя, перформанс, хэпенінг, мадэрн-харэаграфія, узнікненне новых літаратурных, мастацкіх і тэатральных суполак, калектываў (напр., «Бум-бам-літ», «Таварыства вольных літаратараў», «Пагоня»), духоўнага тэатра «Анёл», паэтычнага тэатра аднаго акцёра «Зьніч», тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор» і інш.).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008