Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Мальер (1622-1673; сапр. Жан Батыст Паклен), французскі драматург, акцёр; рэфарматар сцэнічнага мастацтва. Служыў пры двары Людовіка XIV. Быў не толькі выдатным драматургам (камедыі «Тарцюф», 1664; «Дон Жуан», 1665; «Мешчанін у дваранстве», 1670), але і таленавітым камедыйным акцёрам. Абапіраючыся на традыцыі народнага тэатра і дасягненні класіцызму, стварыў жанр сацыяльна-бытавой камедыі, у якой буфанада, плебейскі гумар спалучаліся з вытанчанасцю і артыстызмам. У многіх сваіх п'есах высмейваў саслоўныя забабоны арыстакратаў, абмежаванасць буржуа, ханжаства дваран і царкоўнікаў, бачыў у іх скажэнне чалавечай прыроды («Смешныя манерніцы», паст. 1659; «Скупы», паст. 1668; «Вучоныя жанчыны», паст. 1672; «Мешчанін у дваранстве», паст. 1670; «Мнімы хворы», 1673 і інш.). Лічыцца стваральнікам т.зв. «камедыі характару», дзе галоўнае месца займаў не знешні сюжэт, а ўнутрана-псіхалагічны стан персанажаў. З асаблівай сілай М. развенчваў крывадушнасць і стварыў бессмяротны вобраз Тарцюфа (камедыя «Тарцюф, ці Падманшчык», 1664). Пастаноўка «Дон Жуана» падверглася праследаванням за вальнадумства. Жыццёвасць, мастацкая ёмістасць вобразаў М. аказала вялікі ўплыў на развіццё сусветнай драматургіі і тэатра.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019