Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Мангейм Карл (1893-1947), нямецкі філосаф, сацыёлаг; адзін са стваральнікаў сацыялогіі ведаў. Працаваў у Германіі і Англіі. Разглядаў змену пакаленняў як універсальны працэс, заснаваны на біялагічным развіцці жыцця чалавека. У выніку такой натуральнай змены пакаленняў у культурна-гістарычным працэсе паяўляюцца новыя ўдзельнікі, а старое пакаленне (абмежаванае сваім узростам і ступенню актыўнасці) перадае новаму свой культурны вопыт. Культурныя мэты М. упадабляў жыццёвым, біялагічным, таму субкультуры лічыў наступствам тых адрозненняў, якія характэрны для розных пакаленняў людзей. Сцвярджаў, што субкультуры адлюстроўваюць працэс прыстасавання да дамінуючай культуры. Сярод асноўных работ - «Ідэалогія і ўтопія» (1929), «Дыягназ нашага часу» (1943), «Эсэ па сацыялогіі культуры» (1956) і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008