Мім (ад грэч. mimos - літар. пераймальнік),

1) камедыйны жанр у антычным народным тэатры. Кароткія, часта імправізацыйныя сцэнкі бытавога, забаўляльна-фрывольнага ці сатырычнага зместу выконваліся звычайна некалькімі акцёрамі без масак (у т.л. і жанчынамі) на вуліцах, плошчах, у некаторых дамах, зрэдку ў тэатрах. Паступова М. пранік у прафесійны тэатр, атрымаў шырокае распаўсюджанне ў Старажытным Рыме; пазней быў вядомы ў Візантыі. Праіснаваў да 8-9 ст.

2) Выканаўца антычнага міма.

3) Італьянскі вандруючы камедыянт.

4) У сучасным тэатры - выканаўца пантамім, акцёр тэатра мімікі і жэсту.

Паведаміць пра недакладнасьць