Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Неапазітывізм, адзін з асноўных кірункаў філасофіі 20 ст.; форма пазітывізму. Сярод яго вядучых прадстаўнікоў - аўстрыйскія філосафы Людвіг Вітгенштэйн (1889-1951), Рудольф Карнап (1891-1970), а таксама Ф.Франк, О.Нейрат, Б.Расел. Галоўная задачы Н. - распрацоўка метадаў лагічнага ці лінгвістычнага аналізу ведаў (найперш філасофскай, навуковай, штодзённай мовы). Н. арыентаваўся пераважна на матэматычную логіку, якая разглядалася як «ісціннае мысленне», а таксама на «вопытныя навукі», што паддаюцца верыфікацыі (праверцы). Н. імкнуўся адасобіцца ад праблем сацыяльнага жыцця, ад грамадскіх навук, якія лічацца «несапраўднымі», паколькі не паддаюцца вопытнай праверцы. Н. адыграў значную ролю ў развіцці сучаснай логікі, семіётыкі, філасофіі навукі.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008