Неарэалізм, плынь у італьянскім мастацтве 1940-1950-х г. Сярод асноўных прадстаўнікоў - рэжысёры Р.Раселіні, Л.Вісконці, П.Джэрмі, В. Дэ Сіка і інш. У многіх фільмах паказвалася жыццё Італіі ў ваенныя і першыя пасляваенныя гады. Своеасаблівым маніфестам Н. лічыцца мастацкая стужка Р.Раселіні «Рым - адкрыты горад» (1945). Фільмы ў стылі Н. найчасцей былі заснаваны на дакументальных фактах, здымаліся пераважна на натуры, з непрафесійнымі выканаўцамі, вызначаліся эстэтыкай жыццёвай праўды, стрыманасцю і лаканізмам стылю, сканцэнтраванасцю ўвагі на жыцці простых людзей. Сваю прыхільнасць Н. дэманстравалі Р.Гутуза, А.Пішчыната і інш. мастакі.

Паведаміць пра недакладнасьць