Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Ордэр архітэктурны (ад лац. ordo - парадак, лад), пэўныя суадносіны нясучых (калона з капітэллю, часам з п'едэсталам) і нясомых (архітраў, фрыз і карніз, якія разам складаюць антаблемент) частак стоечна-балачнай канструкцыі, іх структура і мастацкая апрацоўка. Класічная сістэма О.а. склалася ў Старажытнай Грэцыі ў 7 ст. да н.э. Асноўныя О.а. атрымалі свае назвы ад грэчаскіх плямён і вобласцей: дарычны ордэр, іянічны ордэр, карынфскі ордэр. Формы гэтых ордэраў упадабляліся чалавечым фігурам, сыходзілі з іх прапорцый. Самым трывалым і цяжкім з трох ордэраў быў дарычны ордэр, які ўспрымаўся як сімвалічнае адлюстраванне духоўнай і фізічнай сілы аголенага мужчыны-героя. Ордэрам сярэдняй цяжкасці быў іанічны, які інтэрпрэтаваўся як выяўленне грацыі прыгожай, чароўнай жанчыны. Самым лёгкім з'яўляўся карынфскі, які разглядаўся як адлюстраванне пяшчоты і чысціні чароўнай дзяўчыны.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008