Рок-н-рол (англ. rock'n'roll, rock and roll - літар. трасіся і пагойдвайся), асноўная і найбольш традыцыйная форма рок-музыкі; парны імправізацыйны танец амерыканскага паходжання. Узнік у пачатку 1950-х г. і хутка распаўсюдзіўся дзякуючы сродкам масавай інфармацыі (тэлебачанне, радыё, кіно, грампласцінкі, касеты). Уяўляе сабой сінтэз моцна акцэнтаванай рытмавай асновы блюза і мелодыкі стылю кантры. Характарызуецца маторна-танцавальным метрарытмам, выкарыстаннем электрамузычных інструментаў, павышанай дынамікай, экспрэсіяй, спецыфічнай вакальна-выканальніцкай манерай, якая ўзыходзіць да старажытных негрыцянскіх традыцый. Яго найбольш вядомымі прадстаўнікамі былі Э.Прэслі, Б.Хейлі, Ч.Бэры, Л.Рычард, і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць