Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Сапфо (Сафо; канец 7 ст. да н.э.-1-я палова 6 ст. да н.э.), старажытнагрэчаская паэтэса. У г. Мітылене (востраў Лесбас) у спецыяльнай школе вучыла знатных дзяўчат з усёй Грэцыі і Малой Азіі паэзіі, музыцы, танцам, добрым манерам, рыхтуючы іх да замужжа. Увайшла ў гісторыю літаратуры пад імем Лесбоскага салаўя. Праславілася сваімі любоўнымі вершамі, гімнамі і т.зв. «эпіталамамі» (вясельнымі песнямі). Галоўныя тэмы яе лірыкі - каханне, захапленне хараством сябровак, радасць стасункаў з імі і горыч разлукі, прыгажосць прыроды і ўсяго свету. Адкрыла ў паэзіі свет асабістых перажыванняў, моцных і страсных (пераважна журботных) пачуццяў. У творчасці выкарыстоўвала розныя метрычныя формы, самая вядомая з якіх - сапфічная страфа. Асобныя творы С. выконваліся падчас свят пад акампанемент музычных інструментаў - найчасцей ліры або кіфары. У яе гонар былі выпушчаны манеты, на якіх С. выяўлялася з лірай у руках.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008