Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Сервантэс Мігель дэ (1547-1616), гішпанскі пісьменнік. Вучыўся ў гарадской калегіі Мадрыда. У Італіі знаходзіўся на службе ў кардынала Дж.Аквавіва, быў салдатам марской экспедыцыі. З 1608 пастаянна пражываў у Мадрыдзе. Аўтар знакамітага рамана «Хітры ідальга Дон Кіхот Ламанчскі» (1606-1615), які першапачаткова быў задуманы як пародыя на рыцарскі раман, аднак стаў адным з найвялікшых твораў у гісторыі сусветнай літаратуры. Адзін з «вечных вобразаў», галоўны герой рамана Дон Кіхот з'яўляецца сімвалам чалавека, чые высакароднасць, гатоўнасць пайсці на рыцарскія подзвігі ўступаюць у трагічную супярэчнасць з сапраўднай рэчаіснасцю, з т.зв. «прозай жыцця». Сярод іншых твораў С. - пастаральны раман «Галатэя» (1585), патрыятычная трагедыя «Нумансія» (каля 1588), «Павучальныя навелы» (1613), «Падарожжа на Парнас» (1614), «Восем камедый і восем інтэрмедый» (1615), любоўна-прыгодніцкі раман «Вандраванні Персілеса і Сіхісмунды» (1617). Творчасць С. аказала прыкметны ўплыў на развіццё сусветнай мастацкай культуры.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019