Ступа (літ. «земляны ўзгорак», «куча камянёў»), будыйская культавая і мемарыяльная пабудова паўсферычнай формы (найчасцей каменнае ці абкладзенае камянямі). Першапачатква С. былі сховішчамі рэліквій Буды і будыйскіх святых, потым яны ўяўлялі сабой мемарыялы, якія ўзводзіліся ў гонар падзей, звязаных з будызмам. Форма С. сімвалічна ўвасабляе сабой структуру Сусвету і атаясамліваецца з нябесным зводам. Яна будавалася пад адкрытым небам на круглай ці квадратнай платформе ўнутры агароджы з арыентаванымі па чатырох баках свету варотамі («тарана»), якія азначалі сімвалічныя «выхады ў Сусвет». Найбольш старажытныя С. былі пабудаваны ў 2-1 ст. да н.э. Існавалі т.зв. «ступікі» - у культавым дойлідстве Паўднёвай Індыі архітэктурныя элементы ў выглядзе мініяцюрнай С., якія знаходзіліся на вяршыні храмавай вежы.

Паведаміць пра недакладнасьць