«Сучасная архітэктура», комплекс творчых кірункаў і метадаў, што ўзніклі ў пачатку 20 ст. Сярод галоўных прадстаўнікоў - Ш.Э.Ле Карбюзье, Ф.Л.Райт, Л.М. ван дэр Роэ, О.Німейер, А.Аалта, К.Тангэ і інш. Да ліку найбольш знакамітых твораў-сімвалаў майстроў «С.а.» можна аднесці вілы Райта, шкляныя вежы ван дэр Роэ, а таксама новыя гарады, што будаваліся па праектах Ле Карбюз'е і Німейера. Для «С.а.» ўласцівы абвостранае пачуццё сучаснасці, пошук навізны, новых мастацкіх сродкаў адлюстравання рэалій індустрыяльнага грамадства; свабода эксперымента; імкненне ствараць прасторавыя формы для небывалых у мінулым тыпаў пабудоў (хуткасныя магістралі, аэрапорты, вакзалы, буйныя жылыя масівы).

Паведаміць пра недакладнасьць