Сцыентызм (ад лац. scientia - веды, навука), светапоглядная пазіцыя, заснаваная на ўяўленні пра навуковыя веды як найвышэйшую каштоўнасць культуры і ўмову арыентацыі чалавека ў свеце. Аформіўся ў канцы 19 - пачатку 20 ст. Арыентуецца пераважна на метадалогію і вынікі прыродазнаўчых ведаў і прызнае за навукай права і здольнасць рашэння ўсіх сацыяльных праблем. Супрацьлеглая С. светапоглядная пазіцыя (антысцыентызм) падкрэслівае абмежаванасць магчымасцей навукі і разглядае яе як прычыну ўзнікнення шматлікіх сацыяльных і экалагічных праблем.

Паведаміць пра недакладнасьць