Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Творчасць, чалавечая стваральная дзейнасць, якая спараджае нешта якасна новае і адрозніваецца непаўторнасцю, арыгінальнасцю, грамадска-гістарычнай унікальнасцю. Т. уласціва толькі чалавеку, паколькі заўсёды прадугледжвае канкрэтнага творцу - суб'екта творчай дзейнасці. Праяўляецца ў розных сферах чалавечай жыццядзейнасці - навуковай, літаратурнай, мастацкай, палітычнай, вытворча-тэхнічнай і інш. У працэсе Т. важную ролю адыгрываюць унутраная матывацыя асобы, наяўнасць прадуктыўнага ўяўлення, развітой фантазіі і інш. У антычным і сярэднявечным грамадствах мастацкая Т. не вылучалася з агульнага комплексу стваральнай дзейнасці рамесніцкага тыпу, якая разглядалася як ніжэйшы від творчага працэсу ў параўнанні з філасофіяй і тэалогіяй. Пафасам бязмежных творчых магчымасцей чалавека была прасякнута эпоха Адраджэння, калі ўзнік культ генія як носьбіта творчага пачатку. У сучаснай філасофіі і культуралогіі дамінуюць 2 канцэпцыі Т.: экзістэнцыяльная (погляд на творчы працэс як экстатычны прарыў асобы з прыроднай неабходнасці і сацыяльнай мэтазгоднасці ў сферу свабоды) і прагматычная (Т. як здольнасць камбінацыі і вынаходніцтва).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008