Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Царква (ад грэч. kyriake (oikia) - літар. Гасподні дом),

1) спецыфічнае для хрысціянства паняцце містычнай супольнасці вернікаў, у якім ажыццяўляецца адзінства чалавека з Богам праз сумесны ўдзел у розных «таінствах» (найперш еўхарыстыі). Універсальны («усяленскі», «саборны») характар Ц. як містычнага «цела Хрыстова» і «паўнаты Святога Духа» робіць немагчымым яе атаясамліванне ні з якой этнічнай, палітычнай ці іншай супольнасцю (племенем, нацыяй, дзяржавай).

2) Самакіравальнае аб'яднанне прыхільнікаў пэўнай рэлігіі на аснове агульнасці веры і вучэння, форм і абрадаў набажэнства, правілаў і прадпісанняў жыцця.

3) Будынак для адпраўлення хрысціянскага рэлігійнага культу з архітэктурнымі асаблівасцямі і ўладкаваннем у адпаведнасці з царкоўнымі канонамі.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008