Этнас (грэч. ethnos - племя, народ; этнічная супольнасць), гістарычна складзеная ўстойлівая супольнасць людзей (племя, народнасць, нацыя). Сярод асноўных прыкмет Э. - самасвядомасць (этнонім), агульнасць і цэласнасць тэрыторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры, мовы. Тэрмін блізкі да паняцця «народ» у этнаграфічным сэнсе. Культурная агульнасць прадстаўнікоў Э. абумоўлівае адзінства іх псіхічнага складу, заснаванае на супрацьпастаўленні па прынцыпе «мы» - «яны». Фармуецца ў працэсе этнагенезу, які ў розных народаў можа мець як падобныя, так і спецыфічныя рысы. Адрозненні ў працэсах этнагенезу ўсходнеславянскіх народаў заключаліся ў першую чаргу ў тым, на якім субстраце (падаснове) яны ўтвараліся. Калі ўкраінскі Э. сфармаваўся ў выніку змешвання славянскіх плямёнаў са скіфа-сармацкімі (іранскімі), расейскі - славянскага насельніцтва з вугра-фінскім і часткова мангола-татарскім, то беларускі - у выніку своеасаблівага сінтэзу славян і балтаў.

Паведаміць пра недакладнасьць