![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Грынь Уладзімір (1927, Наваградчына), удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля ў 1946-1947 у Баранавіцкай вобл. Вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. У 1945 скончыў Наваградзкую пэднавучальню, а ў 1947 - Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. З 1946 - удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля пры Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, якое ўваходзіла ў склад арганізацыі «Чайка». Арыштаваны органамі МГБ у чэрвені 1947 і 16-18.10.1947 засуджаны ў Баранавічах ваенным трыбуналам паводле артыкулаў 63-I і 76 КК БССР да 10 гадоў канцлягероў і 5 гадоў высылкі. Пакараньне адбываў у турмах Баранавічаў, канцлягерох Магаданскай вобл. ды інш. Васіль Супрун |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|