![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Дземідовіч Надзея, вязень ГУЛАГу, удзельніца Кенгірскага паўстаньня 1954. Нарадзілася ў 1927 на Слонімшчыне. З восені 1941 вучылася ў Слонімскай беларускай прагімназіі. Сяброўка СБМ. У сьнежні 1944 пад час масавых арыштаў сябраў СБМ у Слоніме перайшла на нелегальнае становішча. Хавалася да 1949, калі была арыштавана ў Казахстане. У баранавіцкай турме Д. жорстка катавалі. Была асуджаная на 25 гадоў лягероў. Удзельніца Кенгірскага паўстаньня вязьняў 16.05-26.06.1954. Жыве ў Калодзішчах пад Менскам. Бібл.: 1. Майсеня Л. Надзея Дземідовіч: «Я сябе вінаватай перад Радзімай не лічу» // Пагоня. 10.03.1998; 2. Тое самае // Народная воля. 08.05.1998. Сяргей Ёрш |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|