![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Кавальчук Леакадзія (01.06.1928, в. Церахоўшчына Слонімскага пав., цяпер - Дзятлаўскі р-н), удзельніца падпольнай слонімскай моладзевай арганізацыі «Чайка». Пад час нямецкай акупацыі вучылася ў Слонімскай прагімназіі, была ў СБМ. З 1944 працягвала вучобу ў Слонімскай СШ № 1. У 1946 удзельнічала ў першых сходах «Чайкі». У чэрвені 1947 К. была арыштаваная, утрымлівалася ў баранавіцкай турме. Была асуджана. Вызвалілася ў 1954. «Паражэньне ў правах» зь яе зьнялі ў 1956. Жыве ў Вільні. Бібл.: 1. Кавальчук Л. Дваццаць пяць гадоў за «Чайку» // Газета Слонімская. 1998, № 37 (66), 10-16 верасьня. Сяргей Ёрш |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|