Абарыгены (лац. aborigines ад aborigene - ад пачатку). Паводле старажытнарымскага падання, абарыгенамі называлі самае старажытнае племя, якое жыло каля падножжа Апенінскіх гор. Ад назвы гэтага племя абарыгенамі сталі называць увогуле старажытнае насельніцтва, карэнных жыхароў якой-небудзь мясцовасці (у процівагу перасяленцам). Напрыклад, славяне - абарыгены Ўсходняй Эўропы. Этнагенез беларусаў праходзіў на той тэрыторыі, дзе яны жывуць і цяпер, іх таксама можна лічыць абарыгенамі гэтай тэрыторыі. Назва абарыгены адпавядае старажытнагрэчаскаму тэрміну «аўтахтоны».

Паведаміць пра недакладнасьць