Бюракратыя. Сэнс гэтага слова паходзіць ад французскага bureau, што абазначае зялёнае сукно, якім накрывалі сталы службовых асоб дзяржаўных канцылярый. Адсюль і тэрмін «бюракрат», г.зн. служачы дзяржаўнага апарату, чыноўнік. Іх існаванне - аб'ектыўна непазбежнае і неабходнае для функцыянавання ўлады, як і пашырэнне дзяржаўнага апарату, ускладненне яго функцый. Але пры гэтым часта адбываецца ўмацаванне ўлады бюракратыі, усталяванне фактычнага яе самаўладдзя. Дарэчы, бюракратызм даслоўна - гэта ўлада, панаванне канцылярыі. Валодаючы важнай дзяржаўнай інфармацыяй, маючы магчымасць удзельнічаць у выпрацоўцы адказных рашэнняў, весці перапіску, у т.л. даваць адказы на пісьмы грамадзян, бюракрат ставіць у залежнасць ад сябе вялікую частку насельніцтва і вышэйшыя інстанцыі ўлады. Кожны бюракрат, робячы выгляд дзяржаўнага чалавека, на першае месца вылучае асабістыя інтарэсы - кар'еру і дабрабыт. Адсюль яго рабалепства перад непасрэдным начальнікам, імкненне дагадзіць яму, зрабіць хоць і фармальную, але прыгожую справаздачу. У адносінах жа да падначаленых і простых грамадзян ён дапускае свавольства, дэспатызм, валакіту, адпіскі, жаданне атрымаць для сябе выгаду. Таму бюракратыя - гэта сістэма кіравання з дапамогай апарату ўлады, які надзелены асаблівымі функцыямі і прывілеямі, аддзелены ад грамадства і стаць над ім.

Паведаміць пра недакладнасьць