Іерархія (грэч. hierarchia ад hieros - свяшчэнны + arche - улада), строга вызначаная ступень падпарадкавання ніжэйстаячых органаў і службовых асоб вышэйстаячым, паслядоўнае размяшчэнне чыноў і званняў у парадку праходжання ад ніжэйшых да вышэйшых, так званая іерархічная (службовая) лесвіца. Тэрмін «іерархія» ўжываюць, калі размова ідзе пра падпарадкаванне і сузалежнасць, субардынацыю, размяшчэнне службовых пасад, навуковых званняў, ваенных і класных чыноў, а таксама для характарыстыкі структуры, напрыклад палітычнай улады, рангаў падначаленасці і г.д. Прыкладам іерархічнай лесвіцы можа служыць «Табель аб рангах» - заканадаўчы акт у Расеі 18 - пачатку 20 ст., які вызначаў парадак праходжання службы чыноўнікамі, уведзены Пятром I у 1722, устанаўліваў 14 рангаў (класаў).

Паведаміць пра недакладнасьць