Манія (грэч. mania - вар'яцтва, цяга), хваравітая, канцэнтрацыя свядомасці на якой-небудзь адной ідэі, мэце, якая часам даходзіць да абсурду. У палітычнай практыцы вядомы, напрыклад, манія вялікасці, манія праследавання, манія падазронасці, манія валодання ісцінай і г.д. Дзеянні ўладарнага палітыка (у асаблівасці лідэра), псіхіка якога абцяжарана маніякальнымі сімптомамі, могуць нанесці вялікую шкоду не толькі яго акружэнню, але і грамадству ў цэлым.

Паведаміць пра недакладнасьць