Надзея, эмацыянальнае перажыванне, якое ўзнікае пры чаканні чалавекам нейкай жаданай падзеі, або прадугаданая магчымасць рэальнага здзяйснення чаго-небудзь. Надзея фармуецца ў выніку пазнання аб'ектыўных прычын, ад якіх залежаць чаканыя падзеі, або на аснове суб'ектыўнага эмацыянальнага вопыту (перажыванне радасці, няпоспеху і да т.п.), назапашанага ў мінулых падобных сітуацыях. Прадказваючы магчымае развіццё падзей у пэўных абставінах, надзея адыгрывае ролю ўнутранага рэгулятара, які дапамагае чалавеку вызначыць яго вынікі і мэтазгоднасць. У выпадку моцнай матывацыі надзея можа захоўвацца нават пры адсутнасці абгрунтаваных умоў для яе ажыццяўлення, як прынята казаць, - надзея памірае апошняя.

Паведаміць пра недакладнасьць