Нейтралітэт (ням. Neutralität ад лац. neuter - ні той, ні іншы), 1) у міжнародным праве асобы статус дзяржавы. Выяўляецца ў непрыманні ўдзелу ў вайне; у мірны час - у адмове ад удзелу ў ваенных блоках, ваенных канфліктах, у адмове ад прадстаўлення сваёй тэрыторыі для ваенных баз замежных дзяржаў (т.зв. «пастаянны нейтралітэт», які афіцыйна маюць Швейцарыя, Аўстрыя, Мальта). 2) Ухіленне ад удзелу ў спрэчках пры сутыкненні процілеглых поглядаў, імкненняў, інтарэсаў або ад удзелу ў канфлікце паміж двума бакамі.

Паведаміць пра недакладнасьць