Самаадданасць, састаўная маральная якасць, што характарызуе такія дзеянні людзей, як самаахвяраванне - добраахвотнае прынясенне ў ахвяру сваіх інтарэсаў, а часам і жыцця дзеля інтарэсаў іншых людзей, дасягнення агульнай мэты ў імя дарагіх ідэалаў. Гэта якасць неабходна ў выключных абставінах, калі ад чалавека патрабуецца перавышэнне меры сваіх абавязкаў, або адмова ад сваіх законных інтарэсаў (з пункту погляду пэўнага грамадства). У масавым маштабе неабходнасць такіх учынкаў узнікае ва ўмовах ваенных канфліктаў, нацыянальна-вызваленчага руху, значных грамадскіх пераўтварэнняў. Самаадданасць - свайго роду гераічны ўчынак.

Паведаміць пра недакладнасьць